Купала Янка - Паўстань (На Белорусском Языке)ЯНКА КУПАЛА ПАЎСТАНЬ Паўстань з народу нашага, Прарок, Праяваў бураломных варажбiт, I мудрым словам скiнь з народу ўрок, Якiм быў век праз ворагаў спавiт! Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю. Вазьмi з яе прысягу i зарок, Што не прадасць сябе, сваю зямлю... Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок! * Паўстнь з народу нашага, Пясняр, Былых i будучых вякоў баян, I ў бурны клiч, як буры ўдар, З вiхрамi загудзi пад звон кайдан! Гудзi над Беларусяй з краю ў край, У сэрцах спячых распалi пажар, Над курганамi перуном зайграй! Збудзiць нябожчыкаў паўстань, Пясняр! * Паўстань з народу нашага, Ваяк, I волатам на вогненным канi Народ аграблены - бы з торб жабрак - За бацькаўшчыну павядзi ў агнi! Дахвалы шлях айчыне пакажы, Змяцi з палёў яе чужых бадзяк, На стражы стань гранiчнае мяжы... Свой край заваяваць паўстань, Ваяк! * Паўстань з народу нашага, Ўладар, Адбудаваць свой збураны пасад, Бо твой народ забыў, хто гаспадар I хто яго абдзёр з каронных шат. На Ўладара жджэ Беларусь даўно. I жджэ цябе ўладарства Божы дар, Вялiкае, магутнае яно... Пад беларускi сцяг прыйдзi, Ўладар! 1919 |