818022ee     

Купала Янка - Тарасова Доля (На Белорусском Языке)



ЯНКА КУПАЛА
ТАРАСОВА ДОЛЯ
Памяцi
Тараса Шаўчэнкi
I
Ходзiць гоман по Ўкраiне
У святочных шатах...
Гаманiць Дняпро са стэпам
Аб вялiкiм святу.
Тую долю, што калiсьцi
Тарас напрарочыў, -
Тую долю чуюць вушы,
Бачаць ясны вочы.
Тая воля, на якую
Тарас спадзяваўся,
Загуляла ў буйным стэпе,
Сонцам абвiлася.
Тое шчасце, аб якiм так
Тарас вечна марыў,
У народзе на свабодзе
З Крамля гаспадарыць.
Добрым словам памiнае
Вялiкага сына
Украiна маладая,
Вольная Ўкраiна.
II
Як раджала яго мацi, -
Не свяцiлi зоры,
Зубы скалiла няволя,
Хахатала гора.
Песень радасных, вясёлых
Над яго калыскай
Не спявалi маладухi
Нi здалёк, нi зблiзку,
А як вырас, як падняўся,
На свае стаў ногi,
Следам - паншчына, батрацтва,
Панскiя парогi.
Крукам гнуўся перад панам,
Уздыхаў нясмела,
Катавалi батагамi
Юнацкае цела.
Энгельгарты, Энгельгарты!
Ўжо вам не паўстацi, -
Адамсцiла Украiна
За дзяцей i мацi.
III
А было ў тыя часiны
Цёмна, бы ў магiле,
Людзi гiнулi, як мухi,
Цi, як здань, блудзiлi.
Нi святла таго, нi ўсмешкi
Хоць бы на хвiлiну, -
Ночка хутала Ўкраiну,
Цi ж толькi Ўкраiну?!
I скрыпелi, i бразджэлi
Ланцугi наўкола,
Панства людам гандлявала,
Як нямой жывёлай.
Прадавала i мяняла,
Ў карты прайгравала,
Крывi, слёзам канца-меры
Бядняцтва не знала.
Гэткай катаргi i мукi
Пяром не апiшаш.
Прамiнула. Толькi думку
Успамiн калыша.
IV
Нарадзiўся на свет белы
I Тарас у путах,
А нялёгка, ой, браточкi,
Змалку быць закутым!
Я таксама нарадзiўся
Ў ланцугах пад царам.
Спапялiў бы ту часiну,
Каб я мог, пажарам!
Прайшлi годы. Тарас вырас,
Як таполя ў полi.
Выкуплялi добры людзi
Тараса з няволi.
Як браў грошы пан вяльможны
Рукою паганай,
Кроў блiшчэла на дукатах,
Кроў людзей скаваных.
Кроў скаваных бацькi, мацi,
Скованага сына,
Кроў блiшчэла на дукатах
Скутае Ўкраiны.
V
Па гасцiнцы беларускiм,
Ў Пецярбург з Варшавы,
За карэтаю за панскай
Пхнецца хлопец жвавы.
Гэта йдзе Тарас-нявольнiк,
Служка ясне-пана,
Пан у золаце. Ён бедны,
Босы, абарваны.
Беларускiя бярозы
Абапал гасцiнца
Калыхалi думкi шумам
Хлапчуку-ўкраiнцу.
Бор шумеў яму над вухам,
Булькалi крынiцы,-
Маладому, дасцiпному
Было чым дзiвiцца.
Бачыў ўбогiя хацiны,
Крытыя саломай,
Людзей бачыў паднявольных,
Што i ў сябе дома.
VI
Чаму ў сэрцы беларускiм
Песня Тарасова
Адгукнулася, запела
Зразумелым словам?
Чаму вецер з Украiны
З думкаю крылатай
Далятаў да Беларусi
I шумеў над хатай?
Бо йшла доля беларуса
З доляй украiнца
Адналькова - ў поце, ў слёзах,
Церневым гасцiнцам.
Бо згiналi адналькова,
Змалку да сканання,
Шыi ў ёрмах i чакалi
Яснага свiтання.
Як жылося, як вялося,
Як марнелi сiлы,
Таму сведкай там i тутка
Курганы, магiлы.
VII
Пакахаў Тарас дзяўчынку
У дзяцiнстве, рана,
I да самае да смерцi
Не забыў Аксаны.
Разам пасвiлi чужыя
Свiннi ды авечкi,
Разам бегалi ўдагонку
Босыя да рэчкi.
Колькi выснiлi абое,
Думак нагадалi, -
Гэта знае стэп шырокi
Ды Дняпровы хвалi.
Сэрца меў Тарас такое,
Што любiць умела,
Вочы меў, што ўмелi плакаць
Па мiлай век цэлы.
Тараса пагнаў з сабой пан
З роднае краiны,
А Аксана шукаць хлеба
Пабрылы ў чужыну.
VIII
Хто б падумаў, здагадаўся,
Што ў такiх аковах
Быў Тарас багаты скарбам,
Скарбам адмысловым.
Нi цары, нi iхнi слугi,
Нi паны, нi каты
Не маглi забраць, украсцi
Гэты скарб багаты.
А была яго багаццем,
Скарбам небывалам,
Была песня, што з-пад сэрца
На свет вылятала.
Не танула песня ў моры,
Ў агнi не гарэла,
Закаваць не мог у путы
Сатрап азвяр



Содержание раздела